У гэтым гаражы застрэліўся потым забойца міліцыянта.
У Мінску 8 студзеня пры выкананні службовых абавязкаў забіты супрацоўнік міліцыі, яго калега паранены. Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова,
у другой палове дняЖанчына тэлефанавала ў міліцыю па тэлефоне 102. У часе адпрацоўкі прыватнага сектара яна паказала на канкрэтнага грамадзяніна, які, па яе словах, стрэляў у жывёлу.следча-аператыўная група выбыла на месца здарэння ў прыватны сектар Маскоўскага раёна па заяве адной з мясцовых жыхарак аб тым, што на вуліцы Машыністаў нехта страляе з агнястрэльнай зброі па яе сабаку.
Супрацоўнікі міліцыі пачалі апытваць мужчыну 1953 года нараджэння, які пражывае ў адным з дамоў прыватнага сектара. У адказ ён дастаў пісталет і адкрыў агонь на паражэнне.У выніку адзін з міліцыянтаў загінуў на месцы, другі атрымаў раненні.
Супрацоўнікі міліцыі стралялі ў злачынца, але ён схаваўся ў гаражы, размешчаным каля дома, дзе скончыў жыццё самагубствам, стрэліўшы сабе ў галаву.
Следчая група працуе на месцы здарэння.
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачата справа па арт. 362 Крымінальнага кодэкса (забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).
0
0
0
0
0
0