Каманда Аляксандра Лукашэнкі стала пераможцам IX Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея. У фінале спаборніцтваў беларусы ўзялі верх над расейцамі (5:2).
Адзначым, што ў складзе беларускай каманды на лёд выходзілі прынамсі 11 дзейсных хакеістаў: галкіпер «Гомеля» Сяргей Шабанаў, галкіпер «Металурга» Леанід Грышукевіч, абаронцы Сяргей Стась, Яўген Летаў, Раман Сальнікаў і Аляксей Плотнікаў, форварды Максім Слыш, Сяргей Задзялёнаў, Вячаслаў Лісічкін, капітан «Гомеля» і нацыянальнай зборнай Беларусі Арцём Сянькевіч, а таксама нападаючы Аляксей Круцікаў, які пачынаў сезон у кіеўскім «Сокале».
Адзначым, што
поўныя пратаколы матчаў, склад каманды прэзідэнта і рэгламент турніру адсутнічаюць у вольным доступе.
Акрамя вышэйназваных гульцоў, на лёд у форме беларускай каманды выходзілі Дзмітрый Баскаў, Максім Шыманскі, Аляксандр Лукашэнка, Вадзім Бекбулатаў (к), Алег Антоненка, Аляксей Страхаў, Аляксандр Макрыцкі, Генадзь Савілаў, Андрэй Асташэвіч, Павел Белы, Уладзімір Цыплакоў, Аляксандр Аляксееў, Сяргей Шыткоўскі, Аляксей Хацько і Алег Мікульчык. Большасць з іх была прафесійнымі хакеістамі ў мінулым, некаторыя, як Цыплакоў, нават гулялі ў НХЛ.