У бліжэйшыя суткі, 10 студзеня, будзе воблачна, ноччу з праясненнямі.
Ноччу ў асобных раёнах краіны пройдзе невялікі снег. Днём на большай частцы тэрыторыі таксама чакаецца снег, месцамі завіруха і моцны снег.

Па заходняй частцы Беларусі сіноптыкі прагназуюць мокры снег, у асобных раёнах наліпанне мокрага снегу і слабы галалёд.

На дарогах месцамі галалёдзіца, у дзённы час снежныя заносы. Вецер паўднёвы 5-10 метраў у секунду з парывамі да 14 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 5 да 12 градусаў марозу, на ўсходзе краіны да мінус 13-16. Днём чакаецца ад нуля градусаў у заходніх раёнах да мінус 10 на ўсходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?