У хвіліны адпачынку

У хвіліны адпачынку

У Бразіліі прастытуткі заняліся вывучэннем замежных моў. На спецыяльныя курсы ўжо запісаліся 20 дзяўчат. Па меры набліжэння турніру чакаецца рэзкі рост колькасці «студэнтак», піша тамтэйшая прэса.

З ініцыятывай «павысіць кваліфікацыю» дзяўчат па выкліку выступіла асацыяцыя, якая займаецца абаронай правоў прастытутак у краіне. Іх навучаюць у асноўным англійскай і французскай мовам.

Чэмпіянат свету стартуе праз паўтара года, 12 чэрвеня 2014 года. Усяго матчы ХХ чэмпіянату свету прымуць 12 бразільскіх гарадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?