19‑21 ліпеня ў Гарадку на Беласточчыне пройдзе традыцыйны фэстываль рок‑музыкі «Басовішча». Радыё Рацыя 20 ліпеня будзе весьці жывую трансьляцыі цераз FM і Інтэрнэт.

20 ліпеня ў межах фэстывалю «Басовішча» пройдзе Дзень Радыё «Рацыя», падчас якога радыёстанцыя будзе нажыва трансьляваць выступы гасьцей фэсту праз інтэрнэт‑сайт bas.racyja.com. Пачуць канцэрты можна і на FM‑хвалях у Беластоку (105.5 FM).

А 21 ліпеня «Рацыя» прэзэнтуе сваім слухачам выступы ляўрэатаў конкурсу на «Басовішчы».

Наведнікі сайту bas.racyja.com змогуць віртуальна прысутнічаць на фэсьце. Web‑каманда рэдакцыі Радыё «Рацыя» будзе весьці жывы рэпартаж з «Басовішча». Акрамя трансьляцыі канцэртаў 20 і 21 ліпеня, у рэжыме рэальнага часу на старонках сайту будуць зьмяшчацца фота‑ і відэа справаздачы пра тое, што адбываецца ва ўрочышчы Борэк каля Гарадку.

У Дзень Радыё «Рацыя» на сцэне «Басовішча» выступяць як вядомыя гурты («Крамбамбуля», «Крама», «Зьніч», Neuro Dubel), так і маладыя, але таленавітыя каманды, якія перамаглі на леташнім «Басовішчы» (Nevma і Parason). Асаблівай разынкай Дня Радыё «Рацыя» стане выступ польскай рок‑зоркі Farben Lehre.

Ва ўрочышчы Борэк ужо праведзеныя ўсе неабходныя працы для забесьпячэньня трансьляцыі канцэртаў і вядзеньня он‑лайнавага рэпартажу.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0