15 студзеня, у аўторак, адбудзецца традыцыйная навагодняя прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Як і год таму, на яе запрошаныя таксама і журналісты незалежных СМІ.

Будзе прысутнічаць на прэс-канферэнцыі і карэспандэнт «Нашай Нівы».

Сайт NN.BY будзе весці жывую трансляцыю з падзеі.

«Адна справа – працаваць тут за тысячу даляраў, а другая – у Маскве за 2000 даляраў»... «Вы што, сапраўды лічыце, што я фальсіфікаваў гэтыя выбары?»... Усё гэта Аляксандр Лукашэнка казаў летась. І распавёў анекдот пра сябе.

Найвастрэйшым момантам той прэс-канферэнцыі стаў дыялог кіраўніка дзяржавы з Марынай Коктыш, яе знакамітае «Дзякуй, я адмоўлюся».

Штогадовая зімовая прэс-канферэнцыя — адзіная магчымасць для незалежных журналістаў пабачыць Аляксандра Лукашэнку і задаць яму пытанне.

Мінулай зімой СМІ сабралі перад Калядамі, 23 снежня. Сёлета сустрэча адбудзецца нашмат пазней.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?