Пра гэта паведаміў намеснік старшыні партыі Алег Гайдукевіч 9 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, найбліжэйшымі днямі яны будуць перададзены ў Цэнтрвыбаркам.

Па-першае, ЛДП прапаноўвае перайсці на выбары па парламенцкіх спісах.
«Нічога лепшага, чым выбары па партыйных спісах у свеце не прыдумана. Час і Беларусі пераходзіць на гэту сістэму выбараў. Тады праз развіццё шматпартыйнасці, грамадзянскай супольнасці ў краіне будзе развівацца і дэмакратыя. Апрача таго, гэта нармалізуе і адносіны з ЕС, таму што парламент будзе легітымізаваны», — сказаў Алег Гайдукевіч.
Па-другое, ЛДП лічыць неабходным, каб 30% складу выбарчых камісій выбіраліся з прадстаўнікоў афіцыйна зарэгістраваных палітычных партый.

Яшчэ дзве прапановы ад ЛДП падобныя на тыя, што прапаноўвае Цэнтрвыбаркам.

Так, у ЛДП лічаць неабходным пашырыць магчымасці для фарміравання выбарчых фондаў. «Мы таксама мяркуем, што кандыдат павінен мець магчымасць купляць рэкламны час на тэлебачанні, як гэта робіцца ў Расіі. Прычым гэты працэс павінен быць поўнасцю празрыстым, рэклама павінна купляцца толькі з беларускіх крыніц фінансавання», — падкрэсліў Гайдукевіч.

Як і ЦВК, у ЛДП мяркуюць, што ў межах выбарчага заканадаўства нельга агітаваць за байкот.
«Выбары — гэта магчымасць дастукацца да выбаршчыкаў, сэнс дзейнасці палітычнай партыі заключаецца ва ўдзеле ў выбарах, а не ў іх байкоце», — мяркуе Алег Гайдукевіч.

Намеснік старшыні ЛДП таксама зазначыў, што партыя не стала браць удзел у падрыхтоўцы паправак, якія ўжо адпраўлены ў ЦВК шэрагам апазіцыйных партый і арганізацый. «Нічога сур’ёзнага яны ў сваіх папраўках не напісалі, усё тое ж самае, што прапаноўваецца ўжо многімі гадамі», — сказаў Гайдукевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?