25 сакавіка 2008 г. Антаніна Піванос вырашыла зрабіць падарунак апазіцыянеру Барысу Хамайду— прынесла яму вышыванку са словамі малітвы «Ойча наш». Вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне, гэтыя словы міліцыянты расцанілі як плакат апазіцыйнага зместу.
І Антаніна Піванос была пакараная штрафам у памеры дзве базавыя велічыні нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
Інцыдэнт адбыўся ў Дзень Волі каля так званага Сіняга дома, дзе спадар Хамайда распаўсюджваў незалежную прэсу. У той самы дзень адбыўся працэс у Чыгуначным райсудзе, дзе спадарыня Антаніна спрабавала пераканаць суддзю,
што на ўручэнне падарунку, хай сабе і ў грамадскім месцы, не патрэбная санкцыя ўладаў.Тым не менш, суд скончыўся штрафам для актывісткі і канфіскацыяй «крамольнай» вышыванкі. Абскардзіць гэтае рашэнне не ўдалося ні ў Віцебскім абласным, ні ў Вярхоўным судзе…
Пасля звароту Антаніны Піванос у Камітэт па правах чалавека ААН прайшло больш за 4 гады, але рашэнне актывістка атрымала станоўчае.Згодна з ім, у дачыненні да спадарыні Піванос быў парушаны артыкул 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паводле частка 2 гэтага артыкулу, грамадзяне дзяржаў — удзельніц Пакта, сярод якіх ёсць і Беларусь, маюць права на вольнае выказванне сваіх думак. Менавіта гэтае права жыхаркі Віцебску было незаконным чынам парушана.
Паводле рашэння Камітэта, беларускія ўлады абавязаныя выплаціць кампенсацыю, пакрыць панесеныя актывісткай выдаткі і вярнуць канфіскаваную маёмасць.