Пра гэта журналістам у Мінску 9 студзеня заявіў галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па інфекцыйных хваробах Ігар Карпаў, каментуючы нядаўнюю смерць ад менінгакокавай інфекцыі двух дзяцей у Ашмянах — 14-гадовай дзяўчынкі і 4-гадовага хлопчыка.

Паводле слоў Карпава, штогод у Беларусі рэгіструюць смяротныя выпадкі менінгакокавай інфекцыі, але яны адзінкавыя, пра эпідэмію гаворка не ідзе.

Спецыяліст падкрэсліў неабходнасць «максімальна своечасова» звяртацца па медыцынскую дапамогу, калі ў дзіцяці, у тым ліку падлетка, высокая тэмпература.
Прыкметамі менінгакокавай інфекцыі могуць быць таксама сып на целе ці рвота. Смерць ад інфекцыі пры адсутнасці медыцынскай дапамогі можа наступіць ужо праз суткі пасля з’яўлення першых сімптомаў хваробы.

У сваю чаргу загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Шымановіч адзначыла, што 2012 год быў адзначаны нізкім узроўнем захворвання на менінгакокавую інфекцыю.

Галоўны эпідэміёлаг Іна Карабан паведаміла, што ў цэлым эпідэміялагічная сітуацыя па інфекцыйных захворваннях у 2012 годзе ў Беларусі была добрай. «У нас не рэгістраваліся асабліва небяспечныя інфекцыі. У нас не рэгістраваліся асабліва вялікія ўспышкі іншых захворванняў», — сказала Карабан. Паводле яе слоў, і кішэчныя інфекцыі, і паветрана-кропельныя ў Беларусі «рэгіструюцца на досыць нізкіх узроўнях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?