Мінюст адмаўляецца даваць інфармацыю пра рашэнне аб рэгістрацыі РПГА «Рух «За Свабоду»

Упраўленне грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі адмаўляецца даваць інфармацыю пра рашэнне аб рэгістрацыі РПГА «Рух «За Свабоду». Пра гэта паведаміў адзін з заснавальнікаў аб’яднання Аляксей Кавалец.

Паводле Аляксея Кавальца, ва ўпраўленні яму адмовіліся паведаміць інфармацыю ў вуснай форме і параілі чакаць пісьмовага адказу, які будзе адасланы сёння ў другой палове дня.

18 чэрвеня Аляксандр Мілінкевіч разам са сваімі паплечнікамі, заснавальнікамі аб’яднання Юрасём Губарэвічам і Аляксеем Кавальцом, перадаў у Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Рух «За Свабоду». Згодна беларускага заканадаўства для разгляду дакументаў аб рэгістрацыі грамадскага аб’яднання адводзіцца адзін месяц. Сёння скончваецца тэрмін разгляду дакументаў аб рэгістрацыі РПГА «Рух «За Свабоду».

Напярэдадні падачы дакументаў на рэгістрацыю Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што «рэгістрацыя грамадскага аб’яднання «Рух «За Свабоду» з’яўляцца адным з індыкатараў дэмакратызацыі сённяшняга аўтарытарнага рэжыму. На такой пазіцыі стаяць і еўрапейскія палітыкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?