Спробы ўзвесці бар’еры паміж уладай і інтэлігенцыяй бесперспектыўныя. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы 9 студзеня на цырымоніі ўручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што «мы катэгарычна супраць расколу майстроў мастацтва па палітычных матывах».

«Не дарма кажуць, што вышэйшая задача таленту — сваімі творамі даць людзям зразумець сэнс і цану іх існавання. Культура і духоўнасць вызначаюць жыццё грамадства, наша стаўленне да працы, адзін да аднаго, да дзяцей і, нарэшце, да Айчыны, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Без культуры няма свабоды. Там, дзе адсутнічаюць маральныя бар’еры, свабода выраджаецца ў жорсткую, разбуральную сілу, анархію. Па-сапраўднаму свабодным можа лічыцца толькі чалавек, здольны да маральнай самадысцыпліны».

Аляксандр Лукашэнка працягнуў: «Нам, беларусам, нельга дапусціць страты ўласнага твару і ўнутранага стрыжня — усяго таго, што складае духоўны код нацыі».

На думку кіраўніка дзяржавы, культура валодае вялікай уладай, і таму яе аўтарытэт у грамадстве павінен пашырацца і мацнець. Яна будзе і далей развівацца ў атмасферы наватарскага пошуку і жыватворнай канкурэнцыі, павагі да права мастака на творчую свабоду.

«Чалавек фармуецца перш за ўсё ў культурным асяроддзі, і ад стану гэтага асяроддзя шмат у чым залежыць тое, у якім грамадстве мы будзем жыць у бліжэйшыя дзесяцігоддзі і ў якім грамадстве будуць жыць нашы дзеці», —

лічыць кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў: «Мы заўсёды падтрымаем творцаў-патрыётаў, людзей светлага, стваральнай таленту, каб беларуская культура і далей служыла крыніцай маральнага вопыту і асновай духоўнага згуртавання народа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?