Па дзевяць намінацый атрымалі брытанскія стужкі «Адрынутыя» і «Жыццё Пі». Апошняя серыя бандыяны можа атрымаць восем узнагарод.

У намінацыі «Найлепшы фільм» прадстаўленыя «Аперацыя «Арго», «Адрынутыя», «Жыццё Пі», «Лінкальн» і «Мэта нумар адзін». У намінацыі «Выбітны брытанскі фільм» прадстаўленыя «Ганна Карэніна», «Адрынутыя», «Сем псіхапатаў», «007: Каардынаты Скайфол» і «Гатэль Мэрыголд: найлепшы з экзатычных».

У рэжысёрскай намінацыі прадстаўленыя Міхаэль Ханеке («Каханне»), Бэн Афлек («Аперацыя «Арго»), Квенцін Таранціна («Джанга вызвалены»), Энг Лі («Жыццё Пі») і Кэтрын Бігелаў («Мэта нумар адзін») .

За найлепшую галоўную мужчынскую ролю намінаваныя Бэн Афлек («Аперацыя «Арго»), Брэдлі Купер («Мой хлопец — псіх»), Дэніэл Дэй Люіс («Лінкальн»), Х’ю Джэкман («Адрынутыя») і Хаакін Фенікс («Майстар»). У аналагічнай жаночай катэгорыі прадстаўленыя Джэсіка Чэстэйн («Мэта нумар адзін»), Марыён Катыяр («Іржа і костка»), Джэніфер Лоўрэнс («Мой хлопец — псіх»), Хелен Мірэн («Хічкок») і Эмануэль Рыва («Каханне»).

За ролі другога плана намінаваныя акторы Алан Аркін («Аперацыя «Арго»), Хаўер Бардэм («007: Каардынаты Скайфол»), Філіп Сеймур Хофман («Майстар»), Томі Лі Джонс («Лінкальн»), Крыстаф Вальц («Джанга вызвалены «) і актрысы Эмі Адамс («Майстар»), Джудзі Дэнч («007: Каардынаты Скайфол»), Салі Філд («Лінкальн»), Эн Хэтэўэй («Адрынутыя») і Хелен Хант («Сурагат»).

Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 10 лютага. На мінулай цырымоніі BAFTA трыумфатарам стаў фільм «Артыст» Мішэля Хазанавічуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?