У Гомелі п’яныя мясцовыя жыхары збілі работнікаў хуткай дапамогі, якія прыбылі па выкліку.

Злачынства, кваліфікаванае як хуліганства (арт. 339 КК), было ўчынена ў калядны вечар, 7 студзеня. У хуткую паступіла паведамленне, што некалькі грамадзян пацярпелі ад распылення газавага балончыка. Медработнікі, якія прыехалі на вуліцу Інтэрнацыянальную па выкліку, пацікавіліся ў мужчыны, што стаяў каля пад’езда, ці не ён выклікаў хуткую дапамогу. Паколькі той быў п’яны і выразна адказаць не здолеў, медыкі аб’ехалі вакол дома і, не знайшоўшы нікога, каму патрэбная дапамога, запыталіся ў мужчыны, ці не патрэбная дапамога яму.

Рэакцыя гамяльчаніна была неадэкватнай — ён кінуўся да машыны хуткай, выцягнуў кіроўцу і стаў яго збіваць.

Медработнік спрабаваў абараніць калегу, але на дапамогу п’янаму гамяльчаніну прыйшоў яго брат. У выніку бойкі, якую спынілі супрацоўнікі міліцыі, работнікам хуткай былі нанесены цялесныя пашкоджанні. Браты 1978 і 1980 гадоў нараджэння затрыманыя, праводзіцца следства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?