«На пытанне, што важней: правы чалавека ці грузы у Клайпедзе, мы не павінны так схематычна ставіцца да сітуацыі. Усё важна. Мы не збіраемся падымаць эканамічныя інтарэсы вышэй за правы чалавека.

Але грузы ў Клайпеду важныя як для Літвы, так і для Беларусі. Эканамічнае супрацоўніцтва таксама яднае, прымушае размаўляць больш канструктыўна, яно прымушае прагматычных людзей задумацца пра гэтыя перашкоды, якія замінаюць супрацоўніцтву. Гэтыя перашкоды — палітвязні, парушэнні правоў чалавека і іншае.

Адны лічаць, што Беларусь трэба „абнесці сцяной“, ізаляваць, пакараць, але я асабіста прытрымліваюся іншага меркавання.
Не трэба ўзводзіць сцены. трэба знайсці магчымасць паўплываць на нашых калегаў, больш мець зносіны, супрацоўнічаць.
Я адчуў, што з імі можна гаварыць.
Беларусы — партнёры, з якімі можна і трэба размаўляць, і гэта павінны рабіць як Літва, так і ЕС. Толькі ў такім выпадку мы зможам убачыць нейкія змены», — сказаў Лінкявічус.
Міністр пагадзіўся з тым, што Літва для Беларусі з’яўляецца своеасаблівымі варотамі на Захад. «Мы штодня выдаем беларусам каля 1 000 віз. Гэта велізарная фабрыка па вытворчасці віз.

І я, як былы пасол, магу сказаць, што мы ледзь ці не траціна віз выдаецца бясплатна. Спартсменам, моладзі, прадпрымальнікам, я ўжо не кажу пра няшчасныя выпадкі і г.д. Гэта значыць, мы стараемся, каб беларусам было лягчэй убачыць свет, убачыць Еўропу, праз нас яны могуць трапіць у Еўропу», -- сказаў Лінкявічус у праграме «Ранішняя кава» 10 студзеня на літоўскім тэлебачанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?