З 20 ліпеня грамадзяне Ўкраіны, Беларусі й Расеі могуць працаваць у Польшчы без дазволу на працу. Грамадзянам гэтых трох краінаў патрэбны толькі дакумэнт ад польскага працадаўцы, каб атрымаць візу на пэрыяд трох месяцаў.

Да гэтага часу без дазволу цягам трох месяцаў можна было працаваць толькі ў сельскай гаспадарцы. Новае распараджэньне датычыць усіх сфэраў на рынку працы. Працаўнікі могуць працаўладкавацца два разы ў год па тры месяцы.

Новае распараджэньне распрацавана ў сувязі з адсутнасьцю ў Польшчы працоўнай сілы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?