10.01.2013 / 17:23

Чатыры газеты будуць аб’яднаныя з «Советской Белоруссией» - пастанова 9

Адпаведнае распараджэнне «Аб некаторых пытаннях рэарганізацыі асобных рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі» ад 10 студзеня 2013 г. падпісана прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам і кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Андрэем Кабяковым,
паведамілі БЕЛТА ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

У адпаведнасці з дакументам, плануецца правесці рэарганізацыю устаноў «Рэдакцыя газеты «Рэспубліка» і «Рэдакцыі газеты «Беларуская ніва» шляхам іх далучэння да ўстановы Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия».

Міністэрству інфармацыі даручана на працягу 15 дзён ўнесці на разгляд урада праект адпаведнай пастановы.

Міністэрству адукацыі даручана да 20 студзеня 2013 г. прыняць рашэнне аб рэарганізацыі ўстановы «Рэдакцыя газеты «Знамя юности» шляхам яго далучэння да «Советской Белоруссии».

Акрамя таго, Мінінфарму даручана ініцыяваць разгляд на пазачарговым агульным сходзе акцыянераў ААТ «Народная газета» пытанняў перадачы функцый рэдакцыі газеты «СБ» і ліквідацыі гэтага таварыства. Кантроль за выкананнем распараджэння ўскладзены на Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
фцф / Адказаць
10.01.2013 / 17:37
Зрабілі б адразу адну газэту "Прэзідзенцкая Беларусь Заўтра" і не тлумілі б людзям галаву.І лепш адразу на туалетнай паперы, ды паменш літар і букв. Каб было канкурэнтна з паперай ук рулонах.
0
Юзаф / Адказаць
10.01.2013 / 17:49
Ухваляем і падтрымліваем мудрае рашэньне. У БССР не было ні "Народнай газеты", ні "Рэспублікі". Далоў гэтае вычварэнства, створанае перабудовай. Павінна быць адна правільная газета. Пачытаў -- і спакойны: у краіне ўсё цудоўна, крочым да новых перамог. А палымяных прапагандыстаў і агітатараў, якія страцілі працу, трэба паслаць да нас у "раёнку". Нам якраз не хапае загадчыка сельсасаддзела і намесьніка па ідэалогіі.
0
Partyzanka / Адказаць
10.01.2013 / 18:14
Віват савок фарэвэр! Вельмі паказальна, што чынушы зрабілі выбар на карысць Советской БелОруССіі. Канвульсіўна-настальгічэская шыза. На слёзы ўміленія пенсіянерам, жрушчым батон і запіваюшчым самым укусным на свеце кефірам, якія за ўсё сваё жыццё аб'ездзілі аж цэлую гомельскую обласць. Хачу усіх пакусаць. Гнаць савок у карак адсюль!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру