Мінчук Дзмітрый Ракаўчук пакінуў сваю кватэру ў спадчыну Рэспубліцы Беларусь.Пра гэта беларусы даведаліся з учорашняга паведамлення
Што гэта за таямнічая кватэра, лёс якой вырашаецца на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, хто такі Дзмітрый Ракаўчук і чаму ён вырашыў пакінуць яе дзяржаве?«Наша Ніва» пастаралася разабрацца ў дзіўнай сітуацыі.
Вокны былой кватэры Ракаўчука на другім паверсе.
Дзверы апячатаныя з дапамогай штампаў "для пакетаў".
Акуратныя металічныя дзверы. Нібыта гаспадар адышоў па пару хвілін.
Кватэра, якую атрымала дзяржава, знаходзіцца па адрасе Брэсцкая, 76. Дом быў пабудаваны ў 1972 годзе — звычайная пяціпавярховая панэлька. З вокнаў бачнае возера і гарналыжны курорт «Сонечная даліна». Пра тое, што лёсам кватэры ў іх доме займаюцца на самым высокім узроўні, суседзі чуюць упершыню. Але пасля пачынаюць узгадваць усю таямнічую гісторыю гэтай нешчаслівай кватэры — № 66. Зрэшты, мы не выключаем, што немаладыя суседзі маглі прыўкрасіць падзеі — нешта за 40 гадоў і забылася.
Такім чынам, кватэру ў новапабудаваным доме атрымала сям’я — муж, жонка і двое дзяцей. Няшчасці ў кватэры № 66 пачаліся з іх.
Жонка ў тым самым 1972 годзе была паранена падчас выбуху ў футаралавым цэху Мінскага радыёзавода на вуліцы Соф’і Кавалеўскай.Сістэма вентыляцыі не давала рады дробнаму пылу, які ўзнікаў падчас шліфоўкі футараў для тэлевізараў. Пажарныя папярэджвалі праекціроўшчыкаў пра магчымыя наступствы. Было дастаткова адной іскры, каб увесь цэх выбухнуў. Гэта і адбылося 10 сакавіка 1972 года. Тады, па розных падліках, загінула 120–140 чалавек.
Муж стаў сведкам іншай жахлівай катастрофы.
Ён быў тым самым машыністам электрычкіНа месцы загінула 19 чалавек, яшчэ больш за 80 чалавек былі параненыя.«Аляхновічы-Мінск» , якую праз няправільныя паказанні святлафора на станцыі Крыжоўка 2 мая 1977 года пратараніў пасажырскі цягнік«Гродна-Ворша» .
У пачатку
Дзмітрый быў вайскоўцам у адстаўцы, ягоная жонка Святлана — выкладчыцай фізкультуры. З імі жыў і яе сын ад першага шлюбу Аляксандр.Культурная сям’я, кажуць жыльцы пад’езду. Праўда, з суседзямі знізу і зверху у кватэры было некалькі канфліктаў — у
Так ці інакш, у сваёй новай кватэры яны пражылі трохі больш за 10 гадоў, пакуль Святлана, хворая на гіпертанію, не памерла. «Інсульт», — растлумачыў суседзям Дзмітрый. Яе цела крэміравалі, пасля чаго сын Аляксандр паехаў хаваць яе на радзіму, у Расію.
Неўзабаве пасля яго вяртання, 23 верасня 2012 года суседзі ўбачылі кватэру апячатанай. Здзіўленым жыльцам міліцыянты паведамілі, што
63-гадовы Дзмітрый Ракаўчук быў забіты.
Паводле інфармацыі міліцыі, мужчыну забіў ягоны
Аляксандр быў арыштаваны і з таго часу знаходзіцца ў следчым ізалятары.У канцы студзеня мусіць адбыцца суд над ім — папярэдняе паседжанне было перанесенае праз хваробу суддзі. Суседзі перакананыя, што прычынай канфлікту стала кватэрнае пытанне. Дзмітрый расказваў ім, што Аляксандр неаднаразова патрабаваў прадаць кватэру і аддаць яму ягоную долю. Паразумецца яны так і не здолелі...
Пра тое, што ў Дзмітрыя існавала завяшчанне, і пра ягоны змест, стала вядома з паведамлення
Ракаўчук дадаткова ўказаў, што хоча перадаць сваю кватэру ва ўласнасць дзяржавы.У яго была дачка ад першага шлюбу, але адносіны яны не падтрымлівалі. Суседка Дзмітрыя ўзгадвае, што ён казаў ёй пра складзенае завяшчанне і пра ягоны змест, аднак яна вырашыла, што той жартуе.
Так ці інакш, неўзабаве на Брэсцкай, 76–66 з’явяцца новыя жыльцы. Паводле распараджэння Аляксандра Лукашэнкі,
кватэру атрымае сям’я інвалідаў ці шматдзетная сям’я.