Беларусы заваявалі пуцёўку ў матчах плэй-оф са Славакіяй. Лідар каманды -- Сяргей Рутэнка.

Беларусы заваявалі пуцёўку ў матчах плэй-оф са Славакіяй. Лідар каманды -- Сяргей Рутэнка.

Урачыстыя провады мужчынскай зборнай Беларусі па гандболе на чэмпіянат свету ў Іспанію прайшлі 10 студзеня ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.

Як заявіў галоўны трэнер каманды Юрый Шаўцоў, сам выхад у фінальную частку ЧС з`яўляецца «вялікім рыўком наперад». «Гэта радуе не толькі нас, але і ўсю краіну», — сказаў ён. Трэнер запэўніў, што каманда адпраўляецца на турнір падрыхтаванай. «Выязджаем на добрай ноце — мы выйгралі турнір у Швейцарыі. Гэта надае ўпэўненасці, што мы зможам супрацьстаяць краінам, якія за 17 гадоў нашай адсутнасці на такіх форумах нас абагналі», — адзначыў Шаўцоў.

Ён падкрэсліў, што ў кожным матчы каманда будзе гуляць на перамогу і аддасць усе сілы, каб «дабіцца выніку, які адпавядае яе ўзроўню».

«Пастараемся паказаць як мага больш высокі вынік, каб сустрэча была яшчэ больш урачыстай, чым провады», — заявіў лідар зборнай Сяргей Рутэнка.

Першы віцэ-прэзідэнт НАК Ігар Рачкоўскі назваў аднаго з арганізатараў цырымоніі — старшыню гандбольнай федэрацыі Уладзіміра Канаплёва «бацькам гандбола ў добрым сэнсе».
«Будзем балець (хварэць, заўзець) за келіхамі піва. Упэўнены, што ўсё атрымаецца», — сказаў Рачкоўскі.

У рамках провадаў былі прадстаўлены тры камплекты формы, у якіх будзе гуляць зборная на сусветным першынстве.

Чэмпіянат свету пройдзе ў Іспаніі. Беларусь выступіць у групе С (Сарагоса),

дзе сустрэнецца з Польшчай (12 студзеня, субота, Беларусь-2, 22:10), Сербіяй (14 студзеня, 19:55), Паўднёвай Карэяй (15 студзеня, 17:40), Славеніяй (17 студзеня, 17:40) і Саудаўскай Аравіяй (19 студзеня, 22:15). Чатыры лепшыя каманды трапяць у чвэрцьфінал.

Усе матчы будзе паказваць у жывым эфіры тэлеканал «Беларусь-2».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?