У Свярдлоўскай вобласці Расіі БеларускаяАб гэтым заявіў 10 студзеня ў Магілёве намеснік старшыні савета арганізацыі Павел Саенка, прадстаўляючы сваю кнігу «Беларусь — Расія: жывыя ніці роднасці».нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Урала» пачала збор сродкаў на ўстаноўку ў Екацярынбургу помніка народнаму артысту СССР і Беларусі Уладзіміру Мулявіну.
«Цяпер стаіць пытанне выбару месца, а потым будзе конкурс і шырокі збор сродкаў. Мы ў дыяспары паціху пачынаем збіраць, але разумеем, што гэта няпростая задача», — сказаў Саенка.
Цяпер у Екацярынбургу на сцяне пяціпавярховага дома, дзе жыў Мулявін, устаноўлена мемарыяльная дошка.Паводле яго слоў, ініцыятыва ўстаноўкі помніка Мулявіну зыходзіць ад «Беларусаў Урала» і беларускага пасольства ў Расіі, яе падтрымалі гарадскія ўлады.
Саенка адзначыў, што дакладную суму, якая будзе неабходная на стварэнне і ўстаноўку помніка, будуць вызначаць яго аўтары. «Ёсць людзі, якія прыходзілі ў дыяспару і казалі, што ў іх ёсць напрацоўкі па помніку», — сказаў прадстаўнік беларускай арганізацыі на Урале. Аднак, паводле яго слоў, усё вырашыць конкурс на стварэнне помніка, які, магчыма, будзе аб’яўлены па ўсёй Расіі.
Павел Саенка выказаў меркаванне, што помнік ураджэнцу Екацярынбурга Уладзіміру Мулявіну з’явіцца ў горадзе ў 2014 годзе.