11.01.2013 / 10:56

Някляеў, Брава, Глобус — у лонг-лісце прэміі Гедройца 23

Хто атрымае 105 мільёнаў за найлепшую кнігу года?

Сёння быў абвешчаны лонг-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. У спіс трапіла дванаццаць кніг.

Сёлета на прэмію былі вылучаныя 43 кнігі, сярод якіх ёсць і раманы, і зборнікі і нон-фікшн літаратуры.

У выніку лонг-ліст выглядае так:

Сяргей Балахонаў «Зямля пад крыламі Фенікса»

Альгерд Бахарэвіч «Гамбургскі рахунак Бахарэвіча»

Алена Брава «Рай даўно перанаселены»

Адам Глобус «Сказы»

Паліна Качаткова «Матылі»

Уладзімір Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»

Андрэй Пакроўскі «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»

Алесь Пашкевіч «Сімъ ПобѢдиши»

Людміла Рублеўская «Авантуры Пранціша. Вырвіча, шкаляра і шпега»

Юры Станкевіч «Шал»

Уладзімір Сцяпан «Адна капейка»

Андрэй Федарэнка «Ланцуг»

Літаратурная прэмія Гедройца заснаваная ў 2011 годзе, яе памер складае 105 мільёнаў рублёў.

Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка» (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках).
Намінаванне праходзіць у тры этапы. Спачатку абвяшчаецца лонг-ліст прэміі (12 пазіцый), за ім - шорт-ліст (6 пазіцый). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцаў адбываецца 3 сакавіка 2013 году, у Міжнародны дзень пісьменніка. Сярод узнагародаў - магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці. Першым лаўрэатам прэміі Гедройца стаў Павал Касцюкевіч, аўтар зборніка апавяданняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».

Сачыць за навінамі прэміі можна на спецыяльным сайце.

Юрась Ускоў

0
вось так вось / Адказаць
11.01.2013 / 11:41
Я анічога з гэтага не чытала.. Рэагую толькі на прозьвішчы Федарэнка і Станкевіч.
0
2084 / Адказаць
11.01.2013 / 12:05
Посмотрите на статистику запросов по названиям книг и по авторам (на белорусском, русском и английском) в гугле. Никто ни книг ни авторов вообще не запрашивает. То есть - нет ни читателей, ни интереса, да и тираж видимо в районе одной тысячи - так как покупателей не будет больше. Это значит маленький мыльный пузырек - сам себя назначил писателем, сам себя прочитал, и межсобойную премию вручили. Исключение составляет фамилия Уладзімір Някляеў (но не его книга). Хотя этот автор иногда пишет стихи от души, а остальные - полные статисты, можно скриптом вписывать вместо их любые фамилию случайным попаданием. Имя Гедройца тоже разве что в Польше знают, белорусского в нем было мало - разве что происхождение по рождению. Зашел в книжный в Барановичах, там литературы на бел.мове только 3 книжечки (если исключить Якуба Коласа и Янку Купалу) из пару сотен наименований. Ну купил одну полгода назад - полное ничтожество, плоскотня. Приходится читать переводную, есть хорошие авторы и в Литве и на Украине, и книг там своих в десятки раз больше - и наименований и тиражей. Лукашенку критиковать - ума не нужно. А Вы создайте культурный контекст белорусский, чтобы потребитель взахлеб читал новый вещи, чтобы с полок разметали новых классиков. Вот где главный проигрыш - не политиков нужно критиковать, а "литераторов" белорусских в ковычках. Беларусь проиграла именно белорусская интеллегенция, именно поэты-писатели-художники-журналисты не сумели дать того культурного контекста, который дал бы народу сильное самосознание. Так что таким литераторам, журналистам и др. нужно выдавать премию ПОЗОРА. Данное мнение касается только творческих способностей белорусских литераторов, их человеческие качества здесь ни при чем.. Рэд. Пачніце з таго, што найлепшыя беларускія літаратары - ад Арлова да Някляева - проста пад двайной забаронай. У тым ліку і людзі з гэтага спіса. Забарона двайная, бо іх канкрэтна нікуды не пускаюць, а сама сістэма заточана так, каб кнігі не траплялі ў масавы абарот увогуле. І калі ведаеш гэты факт, тады некаторыя Вашы спробы вынайсці веласіпед, г.зн. даць адказы, чаму ў Баранавічах не прадаецца рамана Някляева, выглядаюць наіўнымі.
0
pjatrovich / Адказаць
11.01.2013 / 12:36
Matyli P. Kachatkovaj - super!!!! Vel'mi raju......
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру