19.07.2007 / 10:33

Моцны выбух на Манхэтане 2

У цэнтры Нью-Ёрку прагрымеў выбух. Ёсьць загінулыя і пацярпелыя.

У цэнтры Нью-Ёрку, увечары 18 ліпеня, у часе гадзіны пік прагрымеў выбух. Давялося эвакуаваць прылеглыя вуліцы і чыгуначны вакзал Гранд-Сэнтрал з больш тысячай пасажыраў.

Паводле заявы ўладаў, на рагу 43 вуліцы і Лексынгтан-авэню на Манхэтане прарвала трубу параправоду. Мільёны тон пары перапампоўваюцца штодзённа падземным магістральным трубапровадам пад вуліцамі Нью-Ёрку. Пара выкарыстоўваецца для ацяпленьня і ахаладжэньня тысячы будынкаў.

Загінуў адзін чалавек, 16 пацярпелі і адпраўленыя ў больніцы. Паводле паліцыі, пажылы мужчына памёр ад сардэчнага прыступу, двое атрымалі сур’ёзныя апёкі і знаходзяцца ў крытычным стане.

Паліцыя падкрэсьлівае, што выпадак не зьвязаны з тэрарызмам.

Выбух прагучаў а гадзіне ночы па менскім часе, калі ў Нью-Ёрку было 18:00. Пасьля выбуху ўтварылася варонка дыямэтрам каля 20 мэтраў, адкуль вылятала каменьне і пясок. Дым вялікімі клубамі ўздымаўся над небасягамі.

У 1989 г. ад аналягічнага выбуху параправоду ў горадзе загінулі тры чалавекі.

BBC

0
Aleś Jurkaviec / Адказаць
19.07.2007 / 11:17
Бачу новае слова - небасягі. Ад хмарачосаў, значыць, ужо адмовіліся?
0
ABC / Адказаць
21.07.2007 / 14:29
@Aleś Jurkaviec Першы раз чуў у сярэдзіне 90-х, так што яно не такое і новае :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру