Міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў заявіў пра магчымае прадастаўленне Сербіі крэдыту ў 1 млрд даляраў для стабілізацыі эканомікі. Акрамя таго, Масква выдзеліць Белграду 800 млн даляраў на будаўніцтва чыгункі.
На фота - Младан Дзінкіч.
«Мы дамовіліся праз пару тыдняў яшчэ раз сустрэцца, бо неабходна прапрацаваць з бізнэсам, улічыць магчымыя інтарэсы нашага бізнэсу па прыватызацыі нейкіх аб’ектаў у Сербіі», — сказаў Сілуанаў на
Са свайго боку Белград плануе надаць будаўніцтву ўчастка газаправода «Паўднёвы паток» статус нацыянальнага праекта.
«Гэта адбудзецца ўжо на працягу бягучага месяца. „Паўднёвы паток“, сапраўды, праект, які мае стратэгічнае значэнне для Сербіі, і ўрад ужо падрыхтаваў праект закона, звязанага з наданнем яму статусу нацыянальнага праекта», — сказаў міністр фінансаў і эканомікі Сербіі Младан Дзінкіч журналістам.