10 студзеня ў будынку чыгуначнага вакзала станцыі «Баранавічы-Палескія» супрацоўнікамі транспартнай міліцыі па арыенціроўцы галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Беларусі быў затрыманы 28-гадовы ўраджэнец Самарканда (Узбекістан),
якога шукала з 10 студзеня ўпраўленне МУС Украіны ў Ровенскай вобласці па падазрэнні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага п. 1 ч. 2 арт. 115 КК (забойства). Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі.

Зараз падазраваны ўтрымліваецца ў ІЧУ, вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі ва Украіну.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх праваахоўнікаў, затрыманы замешаны ў двайным забойстве.
Трупы 32-гадовага жыхара Кастопаля і 26-гадовай жанчыны з нажавымі раненнямі былі знойдзены, а палове дзявятай раніцы 10 студзеня ў доме, дзе жыла апошняя.

Падчас праведзеных мерапрыемстваў аператыўнікі ўстанавілі, што пазбавіў жыцця двух чалавек 28-гадовы сужыцель загінулай. Зламыснік пасля ўчынення злачынства адразу ж пакінуў месца здарэння і выехаў з краіны. Па факце забойства двух чалавек працягваецца дасудовае расследаванне.

У загінулай засталіся двое малалетніх дзяцей — дачка-першакласніца і трохгадовы сын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?