18 студзеня ў Мінску адкрыецца беларуска-кітайскі семінар па прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Пра гэта 11 студзеня паведаміў дарадца ўпраўлення Азіі МЗС Беларусі, сакратар Беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Валерый Мацаль.

Перад пачаткам семінара адкрыецца фотавыстава, прысвечаная дасягненням двухбаковага супрацоўніцтва.

Таксама Мацаль адзначыў, што дынаміка развіцця эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая станоўчая. «У 2002 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Кітаем складаў 34 мільёны долараў, у 2008-м ён павялічыўся да 2,2 млрд долараў, у 2010-м — да 2,5 млрд долараў», — сказаў ён.

«Паводле даных на кастрычнік 2012 года, нашы краіны заключылі кантракты ў галіне энергетыкі, камунікацый, хімічнай прамысловасці і інфраструктуры на суму больш як 16 млрд. долараў», — дадаў дарадца.

Самым галоўным супольным праектам дыпламат назваў будаўніцтва беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці.

«Указ быў падпісаны ў чэрвені 2012 года. Цяпер мы чакаем інвестыцыі з кітайскага боку ў памеры прыкладна 2 млрд долараў. Агульная ж сума ўкладанняў кітайскага боку можа скласці да 5,5 млрд даляраў», — сказаў Мацаль.

Спецыяліст адзначыў, што будаўніцтва парку якраз стане асноўным пытаннем абмеркавання на семінары 18 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?