Перавыданне па-англійску «Дзікага палявання караля Стаха» — падзея для беларускай літаратуры. «Наша Ніва» паразмаўляла з Камілай Стайн, рэдактаркай, якая перапрацавала стары пераклад рамана, каб даведацца, якім чынам спадарыня Стайн паспрабавала зрабіць беларускі раман 50-х гадоў больш цікавым для сучаснага чытача.

Каміла Стайн з кнігай Караткевіча па-англійску.

Каміла Стайн з кнігай Караткевіча па-англійску.

«Наша Ніва»: Чаму вы абралі менавіта «Дзікае паляванне»?

Каміла Стайн: Для мяне было вялікім гонарам працаваць над гэтай кнігай. Караткевіч — мой улюбёны беларускі раманіст, я лічу яго сапраўдным геніем. Я захапляюся «Каласамі пад сярпом тваім» і «Чорным замкам Альшанскім», гэтыя кнігі моцна на мяне паўплывалі. Мы абралі «Караля Стаха», бо гэты раман спалучае ў сабе некалькі аспектаў, якія могуць на нашу думку, зацікавіць англійскага чытача.

У сітуацыі, калі для чытача важна паказаць сутнасць беларускай культуры і гісторыі, лепшай кнігі не знайсці — пры гэтым «Кароль Стах» гэта вельмі дынамічны гатычны трылер.
Мы спадзяемся, гэта прыцягне ўвагу да кнігі.

«Наша Ніва»: Чым не пасаваў сучасным умовам першапачатковы пераклад?

КС: Перакладчыца Марыя Мінц, якая рабіла першапачатковы варыянт, вельмі якасна і дакладна папрацавала над этнаграфічнымі тэрмінамі, над тлумачэннямі беларускіх традыцый. У новым выданні мы гэта захавалі, як захавалі і выдатны тонкі гумар Караткевіча. З іншага боку, адной з мэтай нашага выдавецтва было пазнаёміць чытача з Беларуссю, і трэба ўлічыць, што чытач змяніўся.

Каб кнігу ацанілі, трэба адначасова «далучыць» яе да сучаснага трэнда, не пашкодзіць літаратурны шэдэўр і не згубіць аўтарскі стыль.
Таму я дадала ў англійскі тэкст англійскую мову ХХІ стагоддзя, перарабляючы стылістыку на сучасны манер.

НН: Наколькі цяжка працаваць з гэтым тэкстам?

КС: З першага радка беларускай версіі рамана я разумею, што апавядальнік — гэта галоўны герой, чыя душа нашмат маладзейшая за ягонае цела, таму яму хочацца вярнуцца ў часе назад і расказаць пра свае прыгоды. І для мяне, як для рэдактаркі, галоўнае было захаваць гэты «дух маладосці».

Прыём палягаў у захаванні адчування ХІХ стагоддзя, мовы таго часу, бачнай ў структуры сказаў, сувязях і гэтак далей, і ў той жа час пераходзе ў будучыню на 70 гадоў наперад, у якой апавядальніку 96 гадоў, і ягоныя словы гучаць так, быццам бы ён быў рэальнай асобай. Такім чынам, стыль, падбор словаў, мусіў стаяць адной нагой у тым часе, у якім адбывалася тая гісторыя, а другой — у ХІХ стагоддзі.

У той жа час мы пакінулі форму 'Belarusian' замест ранейшай 'Bуelorussian', і 'Belarus' замест 'Byelorussia', хоць у тыя гады, калі пісаўся раман, у 50-ыя гады, руская мова моцна ўплывала на беларускую.

У тэксце часцяком мяшаюцца стылі, злучаючыся ў адзін. Спачатку гэта мяне здзівіла, і, апрацаваўшы пэўную частку тэксту, я зразумела, што расказчык — гэта, па сутнасці, увасабленне Караткевіча настолькі, што гэта не ён, а сам аўтар звяртаецца да чытача і дзеліцца сваімі думкамі. Тады я пачала даследаваць творчасць Караткевіча, каб новы «Стах» загучаў па-англійску максімальна набліжана да стылістыкі Караткевіча ў цэлым. Ці ўдалося? Я даведаюся пра гэта, калі некалькі пакаленняў чытачоў змогуць сказаць, што гэты раман мае ўнікальны беларускі стыль.

Мы прапануем чытачам параўнаць арыгінальны абзац з «Дзікага палявання караля Стаха» і ягоны пераклад.

«Што гэта?» — праглынуўшы добры кавалак шынкі, спытаў я.

«Го! Старку польскую ведаеш, гарэлку ведаеш, хахлацкі спатыкач таксама, а нашага „трыс дзівінірыс“ не ведаеш. Гэта, браце, па-літоўску (Тут маюцца на ўвазе балты-жамойты. (Заўв. рэдактара)) „тройчы дзевяць“, гарэлка на дваццаці сямі травах. Мы яе сакрэт у літоўцаў выведалі стагоддзі таму. Зараз яе і самі літоўцы забылі, а мы яшчэ памятаем. Пі на здароўечка, пасля я цябе стаўным мёдам пачастую».

«А гэта што?» — спытаў я, торкаючы відэльцам у нешта цёмнае на талерцы.

«Каханенькі ты мой, гэта ласіныя губы ў падсалоджаным воцаце. Еш, браце, сілкуйся. Гэта страва для волатаў. Продкі нашы, зямля ім пухам, не дурныя былі. Еш, абавязкова іх еш».

“What was that?” I asked referring to the drink as I swallowed down a big piece of ham.

“Oho! You know Starka, the old Polish vodka, you know the Ukrainian vodka Spatykach, but our Tris Deviniris you do not know? In Lithuanian, brother, it is “Thrice Nine”, vodka infused with extracts of twenty seven herbs. This secret we wormed out of the Lithuanians hundreds of years ago. Now the Lithuanians themselves have forgotten it, but we still remember. Drink to your heart’s content, then I’ll treat you to some mead.”

“And what’s this?” I wanted to know, sticking my fork into something suspiciously dark on my plate.

“My dearly beloved, these are moose’s lips in sweetened vinegar. Eat, brother, refill yourself. This is food for giants. Our forefathers, may they rest in peace, were no fools. Eat, don’t procrastinate, just eat!”

* * *

А Вы што параілі б перакласці замежным выдаўцам? Прапануйце ў каментах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?