Святлана Стрыжак
Былы гендырэктар мінскага ААТ «Камволь» Святлана Стрыжак працуе на пасадзе галоўнага інжынера гэтага прадпрыемства.
Пасады гендырэктара Стрыжак пазбавілася пасля наведвання «Камволя» Аляксандрам Лукашэнкам 17 снежня. Кіраўнік дзяржавы абурыўся сітуацыяй на прадпрыемстве і даручыў звольніць гендырэктара «Камволя», кіраўніка канцэрна «Беллегпрам» Генадзя Вырко і яго намесніка Андрэя Мытніка, які ўзначальваў ААТ «Камволь» да Святланы Стрыжак.
Лукашэнка таксама распарадзіўся прызначыць гендырэктарам ААТ галоўнага інжынера гэтага прадпрыемства Віктара Гаўрыленку. Звяртаючыся да Гаўрыленкі, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта яго шанс аднавіць прадпрыемства. «Не зробіш — пасаджу! Прабач, што я так кажу, але выбару няма. Але я не хачу, каб ты сядзеў. Ты мне патрэбны тут як дырэктар, і ты павінен зрабіць гэтае прадпрыемства, павінен
Спроба ўдакладніць падрабязнасці, звязаныя з прызначэннем Святланы Стрыжак галоўным інжынерам ААТ «Камволь», поспеху не мела— ад