Вечарам у чацвер, 10 студзеня, двое невядомых у масках зрабілі налёт на прыватную краму, што ў вёсцы Раёўка Маладзечанскага раёна.
Крама, людзі кажуць «камерцыйная», знаходзіцца на выездзе з вёскі, проста насупраць касцёла і могілак. У Раёўцы, дарэчы, тры крамы ды школа з 40 вучнямі.
Крама працуе з рання да позняга вечара. Зладзеі і выбралі позні вечар.Зайшлі ў магазін у масках, пшыкнулі прадаўшчыцы ў твар з газавага балончыку і праз некаторы час агародамі збеглі.
Колькі ўзялі выручкі, толкам не вядома. Але людзі ў Раёўцы далёка не багатыя.Кардонная фабрыка, якая заснаваная ў далёкім
А ў пятніцу раёўская крама не працавала: муж павёз жонку-прадаўшчыцу да афтальмолага. Пасля таго газавага балончыка ў яе моцна разбалеліся вочы.