З-за нічыйнага пакета, знойдзенага раніцай 12 студзеня каля сталічнага ГУМа, міліцыяй была ачэплена прылеглая тэрыторыя ў цэнтры Мінска.
У прыватнасці, паведамляюць відавочцы,
прыкладна ў 10.30 былі перакрытыя для пешаходаў частка праспекта Незалежнасці з боку будынка ГУМа, у тым ліку ўваход у магазін, і бліжэйшы падземны пераход.
Спецыялісты высвятлялі, ці няма ў пакінутым невядомымі каля аднаго з найбуйнейшых універмагаў сталіцы пластыкавым пакеце выбуховай прылады.
Як паведамілі ва УУС Мінгарвыканкама,
у пакеце было знойдзена смецце.Тэрыторыя была ачэплена не больш як на 10 хвілін, паведамілі ў сталічнай міліцыі.