12.01.2013 / 18:40

У беларускай Вікіпедыі тэматычны тыдзень: дадай артыкул пра паўстанне 1863 года 9

Працы хопіць на ўсіх.

Беларуская Вікіпедыя класічным правапісам ладзіць супольную працу, прысвечаную паўстанню Каліноўскага.

З 8 па 21 студзеня арганізаваны так званы «тэматычны тыдзень» да 150-годдзя паўстання 1863 году.
Гэта выдатная магчымасць пашырыць беларускую Вікіпедыю артыкуламі пра паўстанне Каліноўскага і тую эпоху.
Польскі, англійскі і расейскі раздзелы Вікіпедыі ўтрымліваюць дастаткова звестак па паўстанні, і патрабуецца нават проста перакладніцкая праца дзеля пашырэння беларускай прысутнасці ў энцыклапедыі.

Адміністратары Вікіпедыі заклікаюць таксама карыстацца наяўнымі беларускімі крыніцамі, паколькі звестак па беларускіх асобах няма або замала.

Спіс тэмаў і артыкулаў, якія трэба стварыць ці пашырыць, можна пабачыць тут — http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя: Праект: Тэматычны_тыдзень/Паўстаньне_Каліноўскага . Аднак кожны можа дадаць і артыкул па тэме, які не пазначаны ў спісе.

Працы хопіць на ўсіх. Напрыклад, дасюль у нас няма нават згадкі пра «Паўстанне 1863–1864 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім» ці апісанне 90% бітваў падчас паўстання.

За першыя чатыры дні ужо створана 20 артыкулаў.
Арганізатары запрашаюць усіх далучацца да праекту і дапамагчы беларускай Вікіпедыі пашырыць звесткі па паўстанні Кастуся Каліноўскага.

У гэты самы час на польскім раздзеле Вікіпедыі таксама арганізаваны тэматычны тыдзень, прысвечаны Студзеньскаму паўстанню (так у нашых суседзяў называецца паўстанне Каліноўскага): http://pl.wikipedia.org/wiki/Wikiprojekt:Tygodnie_tematyczne/Tydzie%C5%84_Powstania_Styczniowego

Руслан Равяка

0
павел / Адказаць
12.01.2013 / 19:19
паважаная НН! звярніцеся да арганізатараў праекту с прапановаю дадаць раздзел з фатаздымками магілаў паўстанцаў, што засталіся да нашага часу. мяркую, будзе карысна зацікаўленым.
0
dzmitry / Адказаць
12.01.2013 / 19:52
няма такой патрэбы аб гэтым яшчэ больш пісаць, імя гэтага кастуся і так праз меры распіярына, а на самой справе у гістарычным плане нічого добрага ў 1863 не адбылося і ніякай там гераічнай асобы не было
0
1863 / Адказаць
12.01.2013 / 20:31
Канешня, Дзмітры! Вось імя Дзмітры абсалютна не распіярана, хаця ў табе столькі добрага і гераічнага. Адным словам Дзмітры - герой нашага часу!!!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру