У стартавым матчы чэмпіянату свету па гандболе, што пачаўся ў Іспаніі, зборная Беларусі (галоўны трэнер -- Юрый Шаўцоў) прайграла фаварытам групы, зборнай Польшчы — 22:24 (9:14).

Відэа Прессбола

Беларусы правалілі першы тайм і пачатак другога (палякі вялі 20:12), але затым сабраліся і далі бой суседзям.

Найлепшым у камандзе быў капітан каманды Сяргей Рутэнка — 9.

Сяргей Шыловіч — 3 мячы, Максім Бабічаў, Барыс Пухоўскі, Вячаслаў Шумак, Максім Баранаў — 2, Дзмітрый Камышык, Кірыл Князеў — 1.

Бліснуў у 2-м тайме наш галкіпер Віталь Чарапенька, які зрабіў некалькі сэйваў.

Іншыя матчы групы: Сербія — Паўднёвая Карэя — 31:22, Славенія — Саўдаўская Аравія — 32:22.

У панядзелак беларусы гуляюць з Сербіяй (пачатак трансляцыі ў 19:55), у аўторак — з Карэяй (17:40).

У плэй-оф выходзяць чатыры каманды з групы. Беларусы апошні раз на чэмпіянаце свету гулялі ў 1995 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?