13.01.2013 / 10:08

Выбары ў Чэхіі: у другі тур выйшлі экс-прэм'ер Земан і кіраўнік МЗС Шварцэнберг 3

Экс-прэм'ер Мілаш Земан і першы віцэ-прэм'ер, кіраўнік МЗС Чэхіі Карэл Шварцэнберг выйшлі ў другі тур выбараў прэзідэнта Чэхіі, які пройдзе 25 і 26 студзеня.

Пасля апрацоўкі звестак з 14764 з 14904 тысячы выбарчых участкаў (99,06%) лідзіруе Мілаш Земан з 24,27% галасоў. На другім месцы Карэл Шварцэнберг з 23,25%. Мясцовыя палітолагі называюць выхад Шварцэнберга ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў «абсалютнай палітычнай сенсацыяй», бо ў сацыялагічных апытаннях ён нязменна займаў 4-5 месца, паведамілі РІА «Навіны».

У 2009 г. Шварцэнберг, тады намеснік кіраўніка МЗС Чэхіі, наведваў Мінск, вёў перамовы пра перспектывы збліжэння Беларусі і ЕС.

Выбары прэзідэнта Чэхіі праходзілі ў пятніцу і суботу, яўка выбаршчыкаў склала 56,7%. Гэта былі першыя наўпростыя ўсенародныя выбары кіраўніка дзяржавы, да гэтага прэзідэнта выбіраў парламент.

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
13.01.2013 / 12:40
А тое, што Мілаш Зэман наведваў Беларусь, НН забыла. Між тым Зэман, займаючы пасаду прэм'ер-міністра Чэхіі, прыязджаў у Беларусь у якасці прадстаўніка Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу і знаёміўся з умовамі працы палітычных партый у Беларусі і станам правоў чалавека. З ім хацеў сустрэцца дзядзька Лу, але Зэман паставіў умовай такой сустрэчы прысутнасць побач з ім старшыні БСДП (тады старшынёю быў Мікола Статкевіч). Гэта адбылося ў 2002 годзе і гэта можна спраўдзіць. У выніку непаразуменняў ўнутры Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі Мілаш Зэман выйшаў з яе. Цяпер, калі ён стаў фаварытам прэзідэнцкай гонкі, вельмі цікава, за каго заклічуць галасаваць сацыял-дэмакраты ў другім туры. Я вядома, кандыдат Сацыял-дэмакратычнай партыі Іржы Дынстбір набраў набраў трох больш за 16 працэнтаў галасоў і заняў чацвёртае месца. Цяпер яго галасы вельмі прыдаліся б Зэману.
0
Danik / Адказаць
13.01.2013 / 16:49
Zeman гэта лепш чым Seemann. @Анатоль Сідарэвіч А навошта Вашыя аднапартыйцы прамянялі больш-менш беларускага чалавека Статкевіча на расейскага агента Казуліна?
0
Danik / Адказаць
13.01.2013 / 16:51
A Schwarzenberg паходзяць з Чарнагорыі, толькі анямечыліся.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру