Даччынае прадпрыемства ААТ «Амкадор», ЗАТ «Амкадор-Унікаб», у 2014 годзе арганізуе серыйную вытворчасць дарожна-будаўнічай тэхнікі ў Маладзечне. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведаміў старшыня савета дырэктараў ААТ Аляксандр Шакуцін.

Сёлета ў Маладзечне пачнецца будаўніцтва завода па выпуску дарожна-будаўнічай тэхнікі, у тым ліку імпартазамяшчальнай — аўтагрэйдараў і асфальтаўкладнікаў.
Вытворчасць будзе наладжаная ў набытым на аўкцыёне ЗАТ «Амкадор-Унікаб» незавершаным незакансерваваным капітальным будынку. Узвядзенне і аснашчэнне абсталяваннем будзе доўжыцца чатыры гады з агульным аб’ёмам інвестыцый Br450 млрд. Паводле умоваў аўкцыёну, ЗАТ павінна ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць на заводзе на працягу дзесяці гадоў з моманту яго ўводу ў эксплуатацыю і стварыць не менш за 500 працоўных месцаў.
«Спробны ўзор першай машыны — аўтагрэйдара — плануецца выпусціць на заводзе ўжо ў 2013 годзе.
Паралельна з будаўнічымі, мантажнымі працамі будуць праводзіцца выпрабаванні машыны, — распавёў Аляксандр Шакуцін. — У 2014 годзе на новым прадпрыемстве павінны прыступіць да серыйнай вытворчасці дарожна-будаўнічай тэхнікі, перш за ўсё імпартазамяшчальнай».

Асноўным відам дзейнасці даччынага прадпрыемства ЗАТ «Амкадор-Унікаб» з’яўляецца вытворчасць кабін розных мадыфікацый для дарожна-будаўнічай тэхнікі, лясной і сельскай гаспадаркі. Прадукцыя прадпрыемства пастаўляецца ў ААТ «Амкадор» у Мінск для поўнай камплектацыі тэхнікі. ЗАТ «Амкадор-Унікаб» выпускае імпартазамяшчальную прадукцыю — вілачныя пагрузчыкі ў электра-і дызельным выкананні, кабіны для спецыяльнай тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?