13.01.2013 / 13:04

Беларуская гітарыстка Наталля Ліпніцкая скарыла Еўропу - відэа 4

Наталля Ліпніцкая ўжо 10 гадоў жыве за межамі Бацькаўшчыны і зладзіла для еўрапейцаў некалькі сотняў канцэртаў. Сёння яна — адна з самых вядомых у Еўропе гітарыстак.

Віртуозка, у жылах якой цячэ беларуская кроў, не развітваецца з гітараю з дзяцінства:
у 8-гадовым веку бацькі аддалі яе ў музычную школу. Пазней, свядома палюбіўшы гітару, яна паглыбляла сваю музычную адукацыю ў музычнай вучэльні ды кансерваторыі.
Невыпадкова месцам свайго сталага жыхарства Наталля Ліпніцкая абрала Парыж. Яна адзначае, што само асяроддзе гораду патрабуе і спрыяе быць арыгінальным і незвычайным чалавекам.
Не меншую вагу ў развіцці творчага падыходу асобы грае тут, на думку былой жыхаркі Минска, мінуўшчына. «Гісторыя Парыжу натхняе на мастацтва, творчасць ды інтэлектуальную актыўнасць», — зазначыла гітарыстка.
З канцэртамі Ліпніцкая наведала большасць еўрапейскіх краінаў, але не забываецца на Бацькаўшчыну.
Беларусь для музыкі — цёплы ўспамін і моцная крыніца натхнення: «Для мяне Радзіма — гэта мае бацькі, гэта мая культура, гэта мой менталітэт. Калі прыязджаю ў Беларусь, то адчуваю „Ах!“, што нешта там ёсць».
У хуткім часе беларуская гітарыстка плануе скарыць і Японію, дзе пройдуць ейныя чарговыя гастролі.

0
Ігар / Адказаць
13.01.2013 / 16:19
Відаць дзяўчына не ўмее размаўляць па беларуску, але вялікі дзякуй, што не адмаўляецца гэта рабіць ))))
0
Jahor / Адказаць
13.01.2013 / 23:40
Чой-та вядоўца тупіць, не высыпаецца, ці што?))
0
Alies' / Адказаць
14.01.2013 / 02:02
Vel'mi pryemna pachuc' pra takuju belarusku. I interview cioplae. Dzyakuj!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру