Тыя, хто ў пятніцу спрабаваў злавіць хоць каліва інфармацыі пра Беларусь на расейскіх тэлеканалах, былі расчараваны. Самай важнай падзеяй для Расеі было пахаваньне Мілошавіча. Затое тыя, хто пераключыўся на канал ТДК, дзе штовечар круцяць наўпроставае шоў «Сэксуальная рэвалюцыя», убачылі Ірыну Хакамаду, якая выказвала свае сымпатыі беларускай апазыцыі! На тэлефоннае пытаньне ў жывым этэры, як яна ставіцца да лідэраў беларускае апазыцыі, Хакамада адразу сказала, што яна за Мілінкевіча. Бо ён — лідэр аб’яднанае апазыцыі, якой вельмі цяпер цяжка. А па-другое — ён, на яе думку, вельмі прывабны мужчына. У вядоўцаў «Сэксуальнае рэвалюцыі» бровы ў той момант ад нечаканасьці папаўзьлі ўверх. Дзякуй, Ірына!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0