Уладальнік дызельных аўтамабіляў чакалі сённяшняй раніцы з трывогай. Сіноптыкі абяцалі мароз да мінус 18, а пры такіх тэмпературах не ўсе машыны дзейнічаюць. Аднак слупок тэрмометра так нізка не апусціўся. У Мінску было мінус 13, Віцебску — мінус 15. У Брэсце ўвогуле мінус 6.

Гэты тыдзень будзе вылучацца ваганнямі тэмпературы. У сераду яна паднімецца прыкладна да нуля. Пройдзе снег, а месцамі — ледзяны дождж. Серада-чацвер абяцаюць галалёды і слізгату на дарогах.

Чарговае ж узмацненне маразоў прагназуецца акурат на Вадохрышча. У ноч з суботы на нядзелю, з 19 на 20 студзеня, як чакаецца, пахаладае да мінус 22 у Мінску і Гродне, мінус 23 у Віцебску, мінус 21 у Магілёве, мінус 16 у Брэсце і Гомелі. Так што прыказка пра вадохрышчанскія маразы сёлета мае шанец цалкам спраўдзіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?