Пасля 6-гадовага маўчання, гомельскі пустэльнік і Тэзей беларускага постмадэрнізму Сяргей Балахонаў выпусціў новую кнігу прозы «Зямля пад крыламі Фенікса». З гэтае нагоды, 19 студзеня ў кнігарні логвінаЎ адбудзецца прэзентацыя кнігі, падмацаваная магутным усходнебеларускім дэсантам.

У імпрэзе, акрамя аўтара, будуць удзельнічаць:

бард Андрэй Мельнікаў
літаратуразнавец Аксана Бязлепкіна
пісьменніца Анка Упала
рэдактар кнігі Аўген Касцюшка
Вядоўца — Ігар Бабкоў, а ў дадатак Сяргей Балахонаў выканае колькі песняў, а капэла.

Кнігарня «Логвінаў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а), Пачатак, а 19-й. Уваход — вольны.

Трохі пра кнігу.

    Думаеш, ты ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка Фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбэльскім альбоме? Як адзначалі старадаўнія літвіны сваё вяртанне з Месяца? Дарадца ў гэтых пытаннях — кніга Сяргея Балахонава. Чытайце! Здзіўляйцеся! Спрачайцеся!
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0