Юлія Сцяпанава.

Юлія Сцяпанава.

У 0:45 Юлія Сцяпанава ішла ад аўтобуснага прыпынку да свайго дома. Каля пад’езда на яе напалі двое мужчын. Адзін схапіў за рукі ззаду, другі абрэзаў ёй коратка валасы. Кінулі тварам у снег. Патрабавалі спыніць дапамогу палітрэпрэсаваным.

«НН»: Вы звязваеце гэты напад з грамадскай дзейнасцю?

ЮС: Так. Яны ўчора і сказалі: «Ну што, с.ка, сабрала ласіны?» Я дапамагаю рэпрэсаваным: збіраю адзежу, тое, у чым людзі маюць патрэбу.

«НН»: А што за ласіны, прычым тут ласіны?

ЮС: Калі чарговы раз узламалі маю старонку ў сацсетках, я напісала такі пост: прапаную сабраць для супрацоўнікаў спецслужбаў ласіны. Ну, чорныя шапкі і зялёныя ласіны з дзяржсімволікай.

«НН»: То вы лічыце гэта помстай за абразлівыя для кагосьці словы?

ЮС: Пакрыўдзіліся, напэўна. А калі сыходзілі, дадалі: «Пі...й да свайго барадатага жэрці аўсянку!» Усё, што я ад іх пачула.

«НН»: Заяву ў міліцыю будзеце падаваць?

ЮС: Сёння абавязкова напішу. Зафіксаваць гэта трэба.

У маі 2012 Юлія Сцяпанава была звольненая з працы ў прадстаўніцтве шведскай фірмы Scandinavian&UK Machines. Кантракт заканчваўся 31 снежня, а 29 мая Сцяпанавай паведамілі, што кантракт з ёй датэрмінова скасаваны. Напярэдадні яна была адміністрацыйна асуджаная ў сувязі з удзелам у акцыях у падтрымку палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?