Беспрацоўны 18-гадовы мінчанін затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы мабільных тэлефонаў з гандлёвага павільёна аднаго з мабільных аператараў на аўтавакзале «Маскоўскі» ў сталіцы.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, на аўтавакзал малады чалавек прыйшоў без усялякай мэты позна ноччу і вырашыў застацца там да раніцы. Убачыўшы на другім паверсе будынка гандлёвы павільён сотавай сувязі, вырашыў паспрабаваць учыніць крадзеж.

Для рэалізацыі задуманага зламыснік падцягнуўся да даху павільёна, адагнуў адзін з пластыкавых шчытоў і праз некалькі хвілін быў ужо ўнутры памяшкання.

Узяўшы з паліцы пакеты, хлопец пачаў складваць у іх усю тэхніку, што трапляла на вочы: навушнікі, мр3-плэеры, мабільныя тэлефоны. Каса таксама не засталася без увагі. Выбраўшыся з павільёна, малады чалавек накіраваўся дадому. Агульная сума ўрону ад крадзяжу склала каля 29 млн. рублёў. Больш за ўсё было ўкрадзена мабільных тэлефонаў — 34 адзінкі.
Рэалізоўваць выкрадзенае хлопец пачаў ужо на наступны дзень.
Мабільнікі прапаноўваў на вуліцы выпадковым прахожым па заніжаных цэнах. Выручаныя грошы ў асноўным траціў на гульнявыя аўтаматы.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС устанавілі асобу падазронага і затрымалі яго. Частка выкрадзенага канфіскавана. Падазроны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?