Суд Бярозаўскага раёна аштрафаваў 89-гадовага пенсіянера з вёскі Сакалова, інваліда 2-й групы па зроку, вязня нямецкага канцлагера Паўла Левашэвіча на тры мільёны рублёў за спробу падпаліць сябе і старшыню мясцовага сельвыканкама.

Пажылы чалавек лічыць пакаранне занадта суровым, хаця і раскайваецца ў сваім учынку:

— Дапёк мяне старшыня так, што я абліў яго і сябе бензінам, каб падпаліць. Мне надакучыла такое жыццё. Мне старому, інваліду, сляпому і глухому сельвыканкам адмовіў у накіраванні ў дом састарэлых. А калі папрасіў сацработніка хоць на два дні ў тыдзень, таксама адмовілі. Маўляў, сам у краму ходзіш. Але мне дома цяжка спраўляцца, хоць крышку яшчэ хаджу. Прычына ў тым, што старшыня даўно недабразычліва да мяне ставіцца, што публічна не раз праяўлялася.

Па словах інваліда, у судзе яго ніхто не стаў слухаць. Пракурор прасіў даць штрафу ў 5 мільёнаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?