Ала Саннікава стала публічнай асобай пасля Плошчы-2010, калі яе сына і нявестку Ірыну Халіп зняволілі ва ўнутранай турме КДБ — “амерыканцы”.
Ала Саннікава мужна адстойвала правы сына і нявесткі, насіла ім перадачы. Потым, калі Андрэю Саннікаву прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі, яна працягвала дамагацца праўды ў Дэпартаменце выканання пакаранняў, пісаць у розныя інстанцыі, каб сыну аказвалі кваліфікаваную і своечасовую медычную дапамогу.
Сёння, у дзень 80-годдзя мамы, Андрэй Саннікаў не зможа павіншаваць яе асабіста, бо ад кастрычніка 2012 года атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.
Неўзабаве пасля вызвалення з калоніі экс-кандыдат у прэзідэнты з’ехаў на лекаванне за мяжу. Пазней стала вядома, што вяртацца ён не збіраецца, бо лічыць знаходжанне ў Беларусі небяспечным для сябе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?