19.07.2007 / 15:54

Лукашэнка раскрытыкаваў папярэдняе кіраўніцтва КДБ 4

Прэзыдэнт Беларусі прадставіў сёньня на пасадзе новага старшыню Камітэта дзяржаўнай бясьпекі генерал‑маёра Юрыя Жадобіна.

Прэзідэнт Беларусі лічыць Камітэт дзяржаўнай бяспекі адным з важных складнікаў стабільнасці ў грамадстве. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, прадстаўляючы сёння на пасадзе новага старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі генерал‑маёра Юрыя Жадобіна.

«Наша жыццё імкліва мяняецца, але асноўныя задачы, якія павінен вырашаць Камітэт дзяржаўнай бяспекі, — вечныя. Два з палавінай гады таму, калі адбылося прадстаўленне папярэдняга нованазначанага кіраўніцтва КДБ, мы дамовіліся аб тым, што галоўнае ў рабоце чэкістаў — забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі, — падкрэсліў беларускі лідэр. — Я ніколі не арыентаваў камітэт на забеспячэнне маёй асабістай улады. Мне гэта абсалютна не патрэбна. Супрацоўнікі КДБ павінны абараняць не столькі прэзідэнта, колькі наш народ».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час ён паабяцаў падтрымку КДБ для стварэння магутнай, працаздольнай, прафесійнай структуры, якая «павінна дзейнічаць вельмі эфектыўна, але пры гэтым ціха, непрыкметна, прыгожа». «Каб нашы людзі з захапленнем, гордасцю гаварылі пра чэкістаў як пра самых адданых дзяржаве, крыштальна сумленных ва ўсіх адносінах супрацоўніках. Але пры гэтым я папярэджваў, што заўсёды буду кантраляваць усіх вас як сваіх дзяцей, таму што вельмі цаню работу КДБ. Я свае абяцанні выканаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым прэзідэнт выказаў жорсткую крытыку ў адрас папярэдняга кіраўніцтва Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

БелТА

0
рука руку мые па самае горла / Адказаць
19.07.2007 / 16:21
калісьці спытаўся ў сваёй былой настаўніцы, чый муж працуе у кдб, які настрой напярэдадні сакавіка 2006-га? яна адказала, што ўсіх гэта становішча "задрала" , але ўсе і найдалей будуць падтрымліваць рэжым, бо у кожнага свой бізнэс.
0
Плошча / Адказаць
19.07.2007 / 16:24
Пацукі - не прыгожа і не ціха, а Плошча - прыгожа і зусім не ціха :)
0
Алекс / Адказаць
19.07.2007 / 16:43
Карупцыя страшэнная! І няхай Рыгоравіч не перакладая віну за гэта на кагосьці. Бо сам вучыў дзяржаўных службоўцаў: "рэшайце вапросы самі" - ціснучы бюджэтныя грошы у сваёй кішэні. Вось і дарашаліся.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру