З Драздоў у Мінск аднойчы ўранні,
Дзе жыў на ўзлеску Верамей,
У дзюбе з нейкім ліставаннем
Ляцеў імкліва верабей.

Над Падарожнікавым домам
Раскрыў са страху дзюбку ён.
Не голуб верабей, вядома,
З яго нікчэмны паштальён.

Стары паспеў падняць цыдулку,
Якую конь ледзь не стаптаў,
Прысеў, дастаў з кішэні люльку,
Раскрыў лісток і прачытаў…

Пісьмо заакеанскаму калегу

Я з дзецтва не люблю рэспубліканцаў,
А патаму за дземакратаў рад.
Прывецтвую прастых амерыканцаў,
Ведзь я і сам ізвесный дземакрат.
Ідзёт не первый срок із двух законных,
Но еслі і на трэцій ты не проч,
Раз оба мы с табой із угняцённых,
Гатоў цебе па-дружаскі памоч.
Сперва закрой нячэсныя газеты,
Госсобственнасць аформі на себя,
На Кансцітуцыю маліцца смысла нету,
Как двесця лет малілісь да цебя.

І мне, штобы не вылецець абратна
Ў калхоз да снова сеяць і пахаць,
Наш Аснаўной закон неаднакратна
Прышлось на рэферэндумах мяняць.

Займіцесь усіленіем АМОНа,
Важнее эта, чэм даходаў рост,
Аб чом ужэ ў газеце Вашынгтона
Я намекаў, кагда у ніх был пост.

С рэспубліканцамі ўсер’ёз і неуклонна
Барысь, как я з нячэснымі барусь,
Да аб’яві іх «пятаю калонай»,
Атпраў на Кубу, я дагаварусь

(Пусць эта астаёцца между намі).
Ешчо адзін пракцічаскі савет:
Саздай ты Упраўленіе дзеламі
І засякрэць ад всех яго бюджэт.

Увідзіш сам, няглупая падсказка!
Няважна, што падумает народ,
Бальшой Каньён, Гаваі і Аляска
Прылічны прынесут цебе даход.

Чуць не забыў, ешчо рэкамендую
(Дзела ў калхозах вашых нелягкі):
Напраў студзентаў на уборку-пасяўную,
Пака пастроіш аграгарадкі.

Я ізучаў амерыканскія калхозы,
Гатоў таварам такжэ памагаць,
Бальшыя парціі атлічнава навоза
На вашы рынкі можам пастаўляць.

Да не цяні з нейтралізацыяй Кангрэса,
Стране не нужна множэства важдзей,
Па кангрэсменам паработай чэрэз прэсу,
А спікеру падбрось мяшок гваздзей.

Цяпер, а глаўнам, друг ты мой сярдзечны,
Храні савет, как тайну, пад замком:
Штобы ізбраў цебя народ навечна,
Талкова падбярыце ізбірком.

Павыганяй з камісій дзілетантаў.
Пака ты ўсё не панімаеш сам,
Прышлю цебе сур’ёзных кансультантаў
Па выбарам, законам і баршчам.

Как відзіш, комплекс мер — на заглядзенье!
Ты глаўнае ідзеей аўладзей,
Што нікаму не здаш бразды праўлення,
Вазможна, ліш каму-та із дзяцей!

Пака што ўсё, на этам да свіданья.
Да не зацягівай с атветам брат!
За санкцыі не нужна пакаянья,
Наверна, в этам ты не вінават.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?