Актывіста Руху «За Свабоду»Яраслава Берніковіча з Глыбокага (Віцебская вобласць) пакаралі сёння 10 базавымі велічынямі (310 тыс. руб) нібыта за несанкцыянаванае пікетаванне (арт. 23.34 КаАП). Па сведчаннях міліцыянтаў, актывіст быў апрануты ў майку з надпісам «Рух «За Свабоду», якая з’яўляецца атрыбутам несанкцыянаванай акцыі і ўтрымлівае палітычныя лозунгі Аляксандра Мілінкевіча, а таксама раздаваў брашуры аб выгодах ад партнёрства з ЕС.

15 ліпеня, у Глыбокім адбылася акцыя Руху «За Свабоду» па папулярызацыі еўрапейскіх каштоўнасцяў. На мясцовым рынку актывісты Руху «За сСвабоду» распаўсюджвалі каляровыя брашуры «Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі» і CD‑дыскі з серыі «Песні Свабоды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?