15.01.2013 / 10:13

Расійская армія адмаўляецца ад ануч — знакамітых «портянок» 15

Расія мадэрнізуецца: расійская армія да канца гэтага года адмовіцца ад ануч як элемента формы вайскоўцаў. Аб гэтым заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу падчас селектарнай нарады.

Анучы, па-расейску «портянкі», былі ўведзеныя яшчэ пры цары і добра знаёмыя не толькі кожнаму расійскаму мужчыну, але і ўсім народам-сатэлітам, у тым ліку і беларусам, якія пастаўлялі салдат у расійскую, а пасля савецкую армію.
Як і кірзачы, яны заставаліся ў гардэробе расійскіх салдат, нават калі ўсе астатнія арміі свету, акрамя паўночнакарэйскай, перайшлі на шкарпэткі і берцы, якія забяспечваюць лепшы камфорт нагі.
«Да канца 2013 года мы павінны забыць слова «анучы», — сказаў Сяргей Шайгу.
— Лічу важным вылучыць на гэта дадатковыя сродкі. У першую чаргу забяспечыць тых, хто служыць у Сібіры і на Далёкім Усходзе. Неабходна цалкам адмовіцца ад гэтага паняцця ва ўзброеных сілах».

Зараз і Расія заменіць боты і анучы высокімі чаравікамі-берцамі і цёплымі шкарпэткамі.

Тэрмін службы абноўленага камплекту абмундзіравання складзе 3-5 гадоў, і вайскоўцы не змогуць забраць яго дадому пасля звальнення ў запас.

Салдатам і афіцэрам будуць выдавацца аднолькавыя камплекты з 19 прадметаў. На форму вернуцца пагоны, а вось зоркі на іх будуць не металічнымі, а пластыкавымі або нашытымі.

Тэарэтычна ў камплект уваходзіць рэмень, аднак у паўсядзённым жыцці выкарыстоўваць яго не будуць і заменяць на ліпучкі.

У вайскоўцаў будуць флісавыя непрамакальныя курткі і вятроўкі, а ў выпадку неабходнасці пад іх можна падапранаць уцепленыя камізэлькі. Аўтары праекта абяцаюць, што прамакаць курткі не будуць. У дадатак, з прапановы Сяргея Шайгу, капюшоны нельга будзе адшпіліць ад куртак, каб іх не гублялі. Што тычыцца галаўных убораў, то прапанавана пакінуць фуражку, бярэт і зімовую шапку.

А вось пілотак больш не будзе. Затое кожнаму салдату будуць выдаваць балаклавы — маскі на твар.

Папярэдняя форма, распрацаваная мадэльерам Валянцінам Юдашкіным, з'явілася ў расійскай арміі пры экс-міністры абароны Анатолю Сердзюкову. Вайскоўцы неаднаразова крытыкавалі гэты варыянт абмундзіравання.

Новы варыянт вайсковай формы быў прэзентаваны ў расійскім Мінабароны ў снежні 2012 года.

У Беларусі ў арміі ад анучаў канчаткова адмовіліся зусім нядаўна. У некаторых часцях яны заставаліся «на ўзбраенні» да мінулага лета.

Сяргей Гезгала

0
сьмешна / Адказаць
15.01.2013 / 10:25
Ой, гвалт жиды Мэндаля забили... Армия ...в 21 в .... от портянок отказалась. Всемирно-историческое значение имеет сей факт. ТЬФУ!!!
0
LMI / Адказаць
15.01.2013 / 10:28
Найважнейшае пытаньне для Расеі і яе арміі. Перш чым адмаўляцца ад ануч, трэба 100% мяняць абутак, і не па версіі Юдашкіна
0
нати / Адказаць
15.01.2013 / 10:32
Я в шоке.Надеюсь,что хотя бы в нашей армии-европейцы и знают о носках.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру