Замах на анучу — гэта наогул не пытанне формы адзення. Сэнс анучы ў тым, каб паказаць любому разумніку, што прыходзяць у войска, што ён ніхто і зваць яго ніяк. Простае быццам бы пытанне — абутак абуць, а ніякі паршывы інтэлігент не дасць рады, пакуль мудры сяржант (начальнік) яго не навучыць, як трэба. Дробязь — але з яе пачынаецца вялікая справа выхавання шрубкі ў дзяржаўнай машыне. Ануча — гэта сістэмаўтваральны элемент расейскай ментальнасці, расейскай арміі, Расеі наогул. Так што мой прагноз: ануча пераможа! Шайгу прыходзяць і сыходзяць, а Расія на анучах стаяла і стаяць будзе.