27 студзеня 1913 г. у гэтым доме па адрасе Вільня, Вільняус, 39 у прысутнасці Купалы адбылася прэм'ера "Паўлінкі".

27 студзеня 1913 г. у гэтым доме па адрасе Вільня, Вільняус, 39 у прысутнасці Купалы адбылася прэм'ера "Паўлінкі".

27 студзеня ў Вільні пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю першай пастаноўкі п’есы «Паўлінка» Янкі Купалы. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры Беларусь і пасольства Беларусі ў Літве.

У якасці гасцей запрошаны кіраўніцтва і супрацоўнікі Міністэрства культуры Беларусі, літоўскіх міністэрстваў і ведамстваў, паслы і дыпламаты замежных пасольстваў, культурныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі беларускай дыяспары і нацыянальных суполак Літвы, літоўскія бізнес-колы, пісьменнікі і журналісты.

Адкрыццё пачнецца з цырымоніі замены мемарыяльнай дошкі Янкі Купалы, з твораў якога многія народы знаёмяцца з культурай Беларусі. Святочныя мерапрыемствы завершацца канцэртам фальклорнай групы «Купалінка» Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Праграма святкаванняў нядзеля 27 студзеня:

14.00

Урачыстая цырымонія замены мемарыяльнай дошкі Янкі Купалы

(Вільня, вул. Вільняус, 14)

15.00

Адкрыццё выставы, прысвечанай 100-годдзю пастаноўкі п’есы «Паўлінка». Замежныя госці на сваёй роднай мове чытаюць вершы беларускага класіка

(Малая зала, Дом настаўніка Вільня, вул. Вільняус, 39)

16.00

Канцэрт фальклорнай групы «Купалінка» Беларускай дзяржаўнай філармоніі па матывах спектакля «Паўлінка»

(Канцэртная зала Дома настаўніка, вул. Вільняус, 39).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?