Дом быў узведзены ў 1925 г.

Дом быў узведзены ў 1925 г.

Пачаплі бурыць з таго боку, дзе была кватэры Лі Харві Освальда

Пачаплі бурыць з таго боку, дзе была кватэры Лі Харві Освальда

Жыхары разабралі цэглу на сувеніры.

Жыхары разабралі цэглу на сувеніры.

У Даласе (ЗША) знеслі шматкватэрны двухпавярховы комплекс, у якім Лі Харві Освальд жыў незадоўга да забойства Джона Кенэдзі. Бульдозер пачаў ламаць сцяну будынка менавіта з таго боку, дзе знаходзілася кватэра забойцы 35-га прэзідэнта ЗША.

За зносам дома № 600 па Элсбет-Стрыт, у якім Освальд з жонкай Марынай і дачкой Джун жыў з лістапада 1962 па сакавік 1963-га, назіралі нешматлікія аматары гісторыі і проста цікаўныя гледачы.

Паліцыя заблакавала Элсбет-Стрыт і прылеглы завулак, але дазволіла ахвотным забраць цэглу разбуранага будынка (узведзены ў 1925 г.), пішуць Dallas Morning News.

Кенэдзі быў застрэлены ў Даласе 22 лістапада 1963 года.
Освальда арыштавалі ў той жа дзень па падазрэнні ў забойстве прэзідэнта, а таксама паліцэйскага, які спыніў яго на вуліцы. Праз два дні пры пераводзе меркаванага забойцы, які адмаўляў сваю віну, з паліцыі ў акруговую турму яго застрэліў ўладальнік начнога клуба Джэк Рубі.
Лі Харві Освальд у 1959 г. прыехаў у СССР і папрасіў тут палітычнага прытылку. Быў адпраўлены ў Мінск,
дзе жыў з лістапада 1959 г. па май 1962 г.

Працаваў на радыёзаводзе «Гарызонт». Ажаніўся з Марынай Прусаковай. Сям'я жыла ў доме на Камуністычнай, побач з праспектам Незалежнасці. Тут, у Мінску, у Освальда нарадзілася дачка Джун.

У маі 1962 г. Освальд і Прусакова падалі дакументы на выезд у ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?