Кантралёрамі сумесна з абласным Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі было выяўлена, што тут старых і нямоглых кармілі чэрствым хлебам, паілі разбаўленым вадой кампотам.
Акрамя таго, на складзе захоўваліся 55 пачак пратэрмінаванага маянэзу, а таплёнае малако валялася проста на бруднай падлозе. А выпадкова зазірнуўшы ў кацёл, кантралёры знайшлі там муху. Па выніках праверкі ў Магілёўскі аблвыканкам накіраваныя прапановы па вызваленні шэрагу службовых асобаў ад іхніх пасадаў.
Цікава, што яшчэ мінулай зімой, у адказ на зварот аднаго з грамадзянаў, Камітэт дзяржкантролю накіраваў у гэтым дом‑інтэрнат на Магілёўшчыне першую інспекцыю, вынікі якой выклікалі шокавы стан санітарных службаў — на харчблоку была выяўленая кішэчная палачка. Акрамя таго, на працягу ўсяго мінулага года старыя і хворыя людзі ніводнага разу не атрымалі прадугледжаных нормамі каўбасных вырабаў і сыру. Спажыванне сокаў трымалася на ўзроўні 10% ад запланаванага. А штодзённае меню фармавалася ў залежнасці ад наяўнасці прадуктаў на складзе. У выніку старыя і нямоглыя практычна ўвесь час адчувалі пачуццё голаду.
Па выніках той праверкі чатыры супрацоўнікі дома‑інтэрната былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафа, а восем чалавек атрымалі дысцыплінарныя спагнанні. Тым не менш, высноваў зроблена не было.