У міліцыі паведамілі, што 12 студзеня некалькі маладых людзей праніклі на ахоўную тэрыторыю мінскай тэлевышкі па вуліцы Камуністычнай і скокнулі з яе на парашутах. У ходзе праверкі асобы маладых людзей былі ўстаноўленыя — усе яны жыхары Баранавічаў. У той жа дзень увечары яны былі затрыманыя.

Суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў двух парушальнікаў да пяці сутак адміністрацыйнага арышту за незаконнае пранікненне на ахоўны аб’ект (арт.23.14 КоАП). Дачыненне трэцяга затрыманага яшчэ ўстанаўліваецца.

У ГУУС падкрэслілі, што вялікую дапамогу ва ўсталяванні асоб парушальнікаў сыграў інтэрнэт-праект мінскай міліцыі «Перахоп».
Кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама выказвае падзяку неабыякавым мінчанам, якое аказала садзейнічанне ў пошуку правапарушальнікаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?