Як паведамляе intex-press.by, 56-гадоваму кіроўцу стала дрэнна і ён не справіўся з кіраваннем. Машыну вынесла ў кювет, і яна стукнулася ў агароджу помніка на месцы бітвы 1863 года.

Кіроўца не пацярпеў, аднак двух пасажыраў даставілі ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу.

54-гадовая жанчына атрымала траўмы, але здолела выбрацца з аўтамабіля самастойна. А вось 49-гадовы мужчына быў заблакаваны на пярэднім сядзенні. Каб вызваліць яго, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Паводле папярэдніх звестак, іх жыццям нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?